About the show
Сустракацца з J:Морс ў прыгожых месцах на ўтульных акустычных канцэртах – ужо добрая традыцыя, якую гурт с задавальненнем працягвае. 31 жніўня ў дворыку Bistro Kult (Chmielna 30, Warszawa) J:Морс зайграюць поўным складам свае лепшыя і зусім новыя песні ў акустычным варыянце.
Атмасфера такіх імпрэз – як сустрэча з лепшымі сябрамі ў вашым любімым месцы: добрая музыка, шчырыя ўсмешкі, цеплыя размовы і толькі самыя цудоўныя людзі побач. Такі вечар назаўседы застаецца ў сэрцы.
І па добрай традыцыі вас чакае welcome drink на ўваходзе.
31 жніўня
Bistro Kult (Chmielna 30, Warszawa)
Пачатак - 18:00